У гэтыя выхадныя на Маладзечаншчыне выратавальнікі выязджалі тушыць дзве лазні, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

26 чэрвеня ў 21.05 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне надворнай  пабудовы ў садовым таварыстве «Залатая восень» паблізу вёскі Татаршчына. На месцы выратавальнікі ўсталявалі, што гарыць лазня памерам тры на чатыры метры. Гаспадары лазні да прыбыцця работнікаў МНС спрабавалі патушыць яе. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.

27 чэрвеня ў 5.50 паступіла паведамленне пра загаранне лазні ў садовым таварыстве «Раманы» паблізу вёскі Пазнякі. Да лазні была прыбудаваная веранда з дошак два на пяць метраў. У выніку пажару падкопчаная лазня, пашкоджаная веранда. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

МНС нагадвае! Тапіць лазневую печ варта пры прачышчаным коміне, адкрытай засаўцы і дзверы зольніка (паддувала). Пры наяўнасці бака для вады, варта праверыць яго напоўненасць. У астатнім дзейнічаць так, як і пры топцы печы ў жылым памяшканні. Калі топіцца лазня, без нагляду яе не пакідаць.

Фотаздымкі забяспечаныя Марынай Ганчаровай.

• Текст доступен на языке: Русский