У Маладзечне мужчына скраў у знаёмага мабільны тэлефон падчас застолля, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

24-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна заявіў у міліцыю аб крадзежы мабільнага тэлефона коштам 150 рублёў.

Высветлілася, што ў той дзень заяўнік і яго 28-гадовы сябар прыйшлі ў госці да іх агульнага знаёмага. Кампанія працяглы час разам выпівала. Пасля мужчыны заснулі, а калі прачнуліся, то адзін з іх не знайшоў свой мабільны тэлефон.

Аператыўнікі высветлілі, што да крадзежу можа быць датычны 28-гадовы маладзечанец, з якім выпіваў заяўнік. Спачатку той мужчына адмаўляў сваю датычнасць да злачынства. Пазней мужчына прызнаў, што скраў тэлефон, а затым схаваў яго ў туалеце сваёй кватэры. Калі зразумеў, што яго выкрылі, спрабаваў пазбавіцца ад улікі. Мужчына разламаў тэлефон на часткі: адну выкінуў на сметніцу, а іншую кінуў на дах трансфарматарнай падстанцыі ў двары шматпавярховак.

Дзеянні мужчыны кваліфікуюць як крадзеж. Узбуджаная крымінальная справа.