Так выглядала капліца ўвосень 2020 года, пасля разбурэння. Фота забяспечанае Веранікай Гіль.

На сайце petitions.by з’явілася петыцыя з патрабаваннем аднавіць капліцу ў вёсцы Ручыца на Вілейшчыне. Вось яе тэкст: 

«18 кастрычніка 2020 года ў Вілейскім раёне, у вёсцы Ручыца, рухнула капліца 18 стагодззя. Капліца ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У 2019 годзе, па нашых дадзеных, вілейскія краязнаўцы некалькі разоў пісалі ў выканкам, міністэрствы, каб аднавілі капліцу. Але ў выніку ў 2020 годзе капліца абвалілася.

Згодна з артыкулам 8 Кодэкса аб культуры, адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з`яўляецца забеспячэнне аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны. Артыкул 82 Кодэксу вызначае, што ахова гiсторыка-культурнай спадчыны ўключае аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей. У адпаведнасці з артыкулам 14 Кодэкса аб культуры мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ажыццяўляюць кіраванне ў сферы культуры на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, распрацоўваюць і рэалізуюць дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.

Артыкул 35 Кодэкса аб культуры прадугледжвае доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі з дапамогай інфармацыі, якая распаўсюджваецца сродкамі масавай інфармацыі.

На падствае выкладзенага патрабуем:

– пачаць аднаўленне капліцы XVIII ст. у вёсцы Ручыца;

– пра ход аднаўленне капліцы пісаць у мясцовых і рэгіянальных СМІ»

На гэты час петыцыю падпісалі дзесяць чалавек.

Вілейскі райвыканкам пра разбураную капліцу ў Ручыцы: Яшчэ не ўсё страчана. Будзем умацоўваць дах і рабіць ахоўную зону

Ручыцкую капліцу 18 стагоддзя плануюць даследаваць ужо гэтым летам. Аб’яўлены тэндар

• Текст доступен на языке: Русский