Адкручаныя каўпачкі. Скрын з відэа.

Пра падазроную кампанію школьнікаў ля прыпаркаванай у двары «Шкода», у міліцыю паведаміла 40-гадовая гаспадыня машыны. Жанчына пільна сачыла за падлеткамі, бо напярэдадні заўважыла, што знік каўпачок з ніпеля. Гісторыя паўтарылася – знік яшчэ адзін каўпачок.

Не чакаючы прыезду міліцыі, жанчына вырашыла самастойна разабрацца ў сітуацыі – настаяла на тым, каб школьнікі паказалі змесціва заплечнікаў.

Вынік – 15 каўпачкоў з розных аўтамабіляў, сярод якіх жанчына пазнала і свой. Парушалльнікі – двое школьнікаў 11-ці і 13-ці гадоў.

У дзеяннях непаўналетніх ўгледжваецца склад дробнага крадзяжу, аднак яны не дасягнулі ўзросту прыцягнення да адказнасці. З імі будуць праводзіць індывідуальную прафілактычную работу. За парушэнне закона адкажуць бацькі.

Цяпер Маладзечанскім РАУС праводзіцца праверка па невыкананні абавязкаў па выхаванні дзяцей (артыкул 10.3 КаАП Рэспублікі Беларусь).

• Текст доступен на языке: Русский