Фота minsknews.by.

У Валожынскім раёне пешаход трапіў пад машыну. Мужчына загінуў на месцы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

– 26 чэрвеня прыблізна ў 23.35 на 65-м кіламетры аўтадарогі М6 Мінск – Гродна ў Валожынскім раёне 38-гадовы кіроўца на аўтамабілі  «Вольва ХС60» ехаў у напрамку Мінска. Тут ён наехаў на жыхара Валожына, які ішоў насустрач. Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы ДТЗ, – распавялі ў ДАІ.

Загінулы не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

• Текст доступен на языке: Русский