Ілюстрацыйнае фота b-g.by.

Беларускія натарыусы правядуць бясплатныя кансультацыі ў гэтую пятніцу, паведамляе Беларуская натарыяльная палата.

2 чэрвеня беларускія натарыусы будуць праводзіць бясплатныя кансультацыі грамадзян усіх катэгорый.

Дабрачынная акцыя па бясплатным прававым кансультаванні прысвечаная Дню незалежнасці і 77-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У акцыі будуць удзельнічаць усе натарыяльныя канторыі і бюро Беларусі. У натарыусаў можна будзе атрымаць кансультацыю па пытаннях, што ўваходзяць у іх кампетэнцыю. У тым ліку, пра афармленне спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дамоваў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Атрымаць кансультацыю можна па тэлефоне ці з дапамогай месэнджараў.

Знайсці час працы натарыяльных кантор і бюро можна ТУТ.