1 ліпеня ФК «Вілія» і ФК «Маладзечна» сустрэнуцца ў рэгіянальным дэрбі.

Матч пройдзе ў рамках 4-га тура чэмпіянату другой лігі. Нагадаем, што гэтую гульню 4-га тура перанеслі на 1 ліпеня, яна павінна была прайсці раней.

Матч адбудзецца ў Вілейцы ў 18:30.

Гэта будзе першая гульня каманд ў сезоне другой лігі. Каманды разам выступаюць у Мінскім дывізіёне ў зоне Поўнач.

Цяпер маладзечанская каманда займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы. У каманды пад кіраўніцтвам Сяргея Дараховіча шэсць перамог і адно паражэнне. Вілейчукі знаходзяцца на сёмым радку ў турнірнай табліцы (2 перамогі, 1 нічыя, 5 паражэнняў). Усяго ў зоне Поўнач гуляе дзесяць каманд.