У Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

У Вілейскім раёне плануюць стварыць вытворчы навукова-адукацыйны кластар – адзіную сістэму бесперапыннай адукацыі ад школы да вытворчасці. Распрацавалі адпаведную дарожную карту, разлічанаю на 2021-2025 гады. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама па эканоміцы Марына Вазняк падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Раён не вельмі вялікі – каля 48 тысяч чалавек у 405 населеных пунктах. З галоўных рэсурсаў, якія можна лічыць кропкай росту, – Вілейскае вадасховішча. А таксама кадры прафесіяналаў і магчымасці для іх падрыхтоўкі.

– Распрацавана дарожная карта супрацоўніцтва па стварэнні вытворчага навукова-адукацыйнага кластара ў Вілейскім раёне на аснове высокатэхналагічных, эколагабяспечнай, навукаёмістых і IT-тэхналогій. Гэта супрацоўніцтва паміж Вілейскім райвыканкамам, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам і Беларусбанкам. Карта прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў у 2021-2025 гадах. Усяго ў ёй размешчана 28 праектаў рознай скіраванасці – закранутыя ўсе галіны, – распавяла Марына Вазняк.

Нават пры рэалізацыі паловы ўсяго задуманага і выкладзенага ў дарожнай карце, у Вілейскім раёне з’явяцца новыя спецыяльнасці ў мясцовым каледжы, новыя напрамкі дзейнасці з выкарыстаннем мясцовых рэсурсаў.

– Гэта дазволіць забяспечыць занятасць нашых жыхароў, – сказала на заканчэнне Марына Вазняк.

Акрамя таго, нядаўна мясцовыя органы ўлады правялі апытанне жыхароў пра тое, чаго не хапае бізнэсу раёна. Падрыхтаваны звод-аналіз, які дазволіў вылучыць прыярытэтныя напрамкі развіцця: турызм, прамысловасць і сельская прадпрымальніцтва.

• Текст доступен на языке: Русский