Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра тое, што 28 чэрвеня 57- і 49-гадовая жынчыны згубіліся ў лесе, сёння раніцай паведаміла прэс-служба МНС.  На гэты час заблукалых знайшлі. Падрабязнасці расказаў старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Віталь Паслед:

– Жанчыны прыехалі на Слабадское возера з Маладзечаншчыны. Учора ўвечары яны пайшлі ад возера ў вёску Іжа. Калі ішлі назад, заблукалі. Магчыма, хацелі скараціць дарогу. А сцяжын там шмат, вось і паблыталі. У лесе яны правялі цэлую ноч. На пошукі выязджалі работнікі РАНС і РАУС Вілейкі. Каля 8.00 мне паведамілі, што заблукалых знайшлі выратавальнікі.

• Текст доступен на языке: Русский