Невядомы змясціў у ашмянскім тэлеграм-канале паведамленне пра Аляксандра Лукашэнку — узбудзілі крымінальную справу аб паклёпе. Аб гэтым паведаміла служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

26 чэрвеня пракуратура Ашмянскага раёна праводзіла маніторынг інтэрнэту. Падчас яго супрацоўнікі высветлілі, што невядомы ў тэлеграм-канале «Ашмяны для жыцця» размясціў паведамленне, у якім утрымліваюцца бяздоказныя, загадзя ілжывыя, ганьбавалыя звесткі аб прэзідэнце Беларусі.

Прэс-служба пракуратуры Гродзенскай вобласці падкрэслівае, што ў паведамленні знаходзілася абвінавачванне ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, якое стала даступна для агляду неабмежаванаму колу асоб.

28 чэрвеня па дадзеным факце пракуратура Ашмянскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу за паклёп у дачыненні да кіраўніка дзяржавы (частка 2 артыкул 367 КК).