35-гадовая жыхарка Алёхнавічаў знайшла ў папулярнай суполцы ў сацыяльнай сетцы «укантакце» аб’яву аб продажы дзіцячых рэчаў. Прыняўшы рашэнне набыць тавар, яна напісала прадаўцу, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Абмеркаваўшы з апошняй ўмовы здзелкі, пакупніца прапанавала перавесці на карту невядомай задатак. У выніку муж жанчыны пералічыў на рахунак, паказаны зламысніцай, 50 рублёў.

На наступны дзень махлярка пераканала пакупнікоў перавесці ёй на банкаўскую карту астатнюю частку грошай за тавар. Паводле яе слоў, пасля аплаты кіроўца даставіць заказ з Браслава на неабходны адрас. Жанчына з мужам выканалі ўмовы і пералічылі яшчэ 150 рублёў.

Але пакупак жыхары Маладзечанскага раёна так і не дачакаліся, разам з тым страцілі  больш за дзвесце рублёў. Пасля пераводу так званая прадавец перастала адказваць на паведамленні і выдаліла ўліковы запіс.

• Текст доступен на языке: Русский