Вікторыя Чарненка разам з Уладзіславам Гатоўкам сёлета давала апошні званок у сваёй школе. Фота аўтара.

Вынік у сто балаў на ЦТ па беларускай мове атрымала Вікторыя Чарненка, сёлетняя выпускніца сярэдняй школы №3 у Вілейцы.

– Вікторыя ў нас атрымала атэстат з залатым медалём. Канешне, мы вельмі ганарымся яе вынікам на ЦТ. Выдатна падрыхтавала выпускніцу настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Аляксееўна Бруева. Шмат гадоў таму такі ж высокі вынік па беларускай мове быў у нашага вучня Антона Бельскага.

Калі ўчора даведаўся пра вынік Вікторыі, патэлефанаваў, павіншаваў і яе, і маму, – расказаў карэспандэнту дырэктар СШ №3 Мікалай Мікалаевіч Гіро.

Дырэктар спадзяецца, што сярод выпускнікоў школы будуць яшчэ стабальнікі. Бо сёлетні выпуск быў даволі моцны – і ў вучобе, і ў спорце, і ў актывізме.

– Цяжка развітвацца з такімі дзецьмі. Але заўсёды спадзяешся, што на іх месца таксама прыйдуць дастойныя, – падсумаваў дырэктар.

 

• Текст доступен на языке: Русский