29 чэрвеня каля 21.00 50-гадовы кіроўца, жыхар Пастаў, сутыкнуўся з ласём на Вілейшчыне. Жывёла загінула. У машыны механічныя пашкоджанні. Падрабязнайсці расказаў выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Вілейшчыны Генадзь Сяськоў:

– Кіроўца на «Таёце» ехаў па аўтадарозе  Р-58 «Мінск-Калачы-Мядзел». На 59 кіламетры ён наехаў на лася, які нечакана стаў пераходзіць дарогу злева направа ў непасрэднай блізкасці перад машынай. У выніку ДТЗ ніхто ў машыне не пацярпеў. У аўтамабіля – механічныя пашкоджанні. Тушу загінулай жывёлы перадалі егеру дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы «Краснасельская».

Генадзь Сяськоў адзначыў, што ў дзеяннях кіроўцы парушэнняў не зафіксавалі, складу адміністрацыйнага правапарушэння няма.

Фотаздымкі забяспечаныя ДАІ.

• Текст доступен на языке: Русский