28 чэрвеня выратавальнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на тушэнне сенасховішча ў ААТ «Гарадзілава», размешчанага ў вёсцы Соўлава.

Унутры знаходзіліся 63 рулона сена, ўраджай гэтага года.

Для ліквідацыі пажару прыцягваўся франтальны пагрузчык ААТ «Гарадзілава». Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

У выніку пажару знішчана 23 тоны сена, пашкоджаныя дах і сцены сенасховішча.

Прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Памятаеце, за бяспеку даводзіцца плаціць, за яе адсутнасць двойчы. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.