Скрын з відэа.

На канале краязнаўца, журналіст і выдавец, ураджэнец Вілейкі Сяргей Макарэвіч будзе знаёміць гледачоў з гісторыяй Вілейкі і ваколіц, а часам звяртацца да тэрыторый, якія некалі ўваходзілі ў Вілейскі павет ці Вілейскую вобласць.

Чаму Вілейка так называецца? Калі яна ўзнікла? Каго з ураджэнцаў нашага краю мы памятаем і праз дзвесце гадоў, а каго даўно забылі?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні з гісторыі Вілейшчыны даведаюцца гледачы новага канала.

А вось і першы выпуск.

 

• Текст доступен на языке: Русский