Падчас ЦТ па матэматыцы ў Маладзечне. Фота Настаччі Уткінай.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдаваць ужо ад 16 ліпеня, а за рэзервовыя дні — ад 23 ліпеня. Аб гэтым паведамляе Міністэрства адукацыі.

Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі стартавала 16 чэрвеня з іспыту па беларускай мове. Наступнае ЦТ пройдзе 2 ліпеня. Абітурыенты пратэстуюць свае веды па фізіцы. Апошняе ЦТ адбудзецца 8 ліпеня — гэта будзе тэставанне па сусветнай гісторыі.

Даты рэзервовых дзён — 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя). Тэрмін рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — ад 2 да 9 ліпеня.

Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістравалася больш за 62 тысячы чалавек.