Дзмітры Асанаў і Іван Літвіновіч.

На Алімпійскія гульні ў Токіа паедуць двое спартсменаў з нашага рэгіёна.

Склад спартсменаў беларускай дэлегацыі абраў НАК 23 чэрвеня.

Баксёр Дзмітры Асанаў з Маладзечна ўключаны ў склад беларускіх баксёраў, які паедзе на АГ. Нагадаем, раней Асанаў выканаў кваліфікацыйныя патрабаванні для ўдзелу ў Гульнях.

На Алімпіяду паедзе і Іван Літвіновіч з Вілейкі. Літвіновіч займаецца скачкамі на батуце.

Алімпіяда ў Токіа пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.