Ілюстрацыйнае фота Depositphotos.

З пачатку 2021 года ў Ашмянскім раёне патанулі двое мужчын. Аб гэтым паведаміў першы намеснік начальніка Ашмянскага РАНС Сяргей Рагінскі.

Напрыканцы мая патануў ашмянец 1982 года нараджэння, які лавіў рыбу ў ручаі побач з вадаёмам ў квартале Будаўнікоў.

Напрыканцы чэрвеня патануў мужчына 1984 года нараджэння ў сажалцы каля вёскі Ралоўшчына.