Фота Настассі Уткінай.

29 чэрвеня на пасаду начальніка ДАІ прызначаны маёр Генадзь Сяськоў, перадае peramoga.by.

Генадзь Сяскоў ураджэнец Вілейскага раёна. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працуе ў міліцыі ад 2001 года. У Дзяржаўтаінспекцыі з 2007 года.

Сяськоў працаваў інспектарам ДПС, даслужыў да старэйшага дзяржаўтаінспектара. У апошні час быў выконваючым абавязкі вілейскай ДАІ.

Раней начальніка Дзяржаўтаінспекцыі ў Вілейцы быў Руслан Скварцоў. Цяпер ён працуе намеснікам начальніка Мядзельскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.