1 ліпеня ў рамках чэмпіянату другой лігі «Маладзечна» згуляла з «Віліяй». Перамогу святкавалі маладзечанскія футбалісты.

У першым тайме матчу каманды пакінулі гледачоў без рэалізаваных момантаў. Артур Сарамаха не змог забіць гол з пенальці — прабіў значна вышэй варот саперніка. Нагадаем, што Сарамаха з’яўляецца самым забіўным футбалістам маладзечанскай каманды ў гэтым сезоне. На яго рахунку 13 галоў пасля 8 гульняў.

У другім тайме адзначыліся два футбалісты «Маладзечна» і адзін віляйчук. На 51-й хвіліне лік у матчы адкрыў маладзечанскі гулец Уладзіслаў Шумілаў. Дарэчы, Шумілаў пачаў гульню з лаўкі запасных, а не ў старце.

Абаронца «Віліі» памыліўся, не змог своечасова выбіць мяч з вратарскай зоны. Бурак перахапіў мяч, аддаў перадачу на Сарамаху, які прабіў па варатах, але ў моманце вілейскую каманду варатар. Аднак ён адбіў мяч амаль пад ногі маладзечанскім футбалістам, а Шумілаў лёгка забіў першы гол у сустрэчы.

Другім мяч у матчы забіў Сяргей Кошаль. Гэта адбылося на 56-й хвіліне гульні. Момант атрымалася рэалізаваць, дзякуючы контратацы маладзечанцаў. Мяч хутка перавялі ад варот зялена-белых да цэнтра поля, дзе Шумілаў зрабіў перадачу на Галюка. Галюк адправіў мяч навесам на Кошаля, а той забіў з лёту.

Напрыканцы сустрэчы вілейчукі ўсё-ткі забілі гол. На 83-й хвіліне абаронца вілейскай каманды выбівае мяч амаль да варотаў маладзечанцаў. Абаронцы «Маладзечна» не могуць адабраць мяч у сапернікаў. У выніку вілейскі футбаліст амаль з нулявога кута б’е па варатах, маладзечанскі голкіпер адбівае мяч у ногі Віталя Максімовіча. Максімовіч без асаблівых праблем, паспеў апрацаваць мяч і забіць у пустыя вароты.

«Маладзечна» 2:1 «Вілія»

Перамога над «Віліяй» забяспечыла маладзечанскай камандзе першае месца ў Мінскім дывізіёне зоне Поўнач у другой лізе. Вілейская каманда займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы. Усяго ў зоне Поўнач гуляе дзесяць калектываў.

3 ліпеня «Маладзечна» згуляе супраць «Беразіно» на выяздзе, а 4 ліпеня вілейчукі сустрэнуцца са «Смалявічамі» таксама на выяздзе.