Фота planetabelarus.by.

Ад 2 ліпеня на Ашмяншчыне ўвялі званне «Ганаровы грамадзянін Ашмянскага раёна». Адпаведная пастанова апублікаваная на партале pravo.by.

Дагэтуль на Ашмяншчыне было толькі званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны». Яно прысвоенае 23 чалавекам. Самы вядомы з іх — Андрэй Барбашынскі, удзельнік Алімпіяды ў складзе зборнай СССР па гандболе.

Падставамі для прысваення звання з’яўляюцца:

  • асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Ашмянскага раёна, высокія
    дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, грамадска-культурнай
    і спартыўнай дзейнасці;
  • асаблівыя заслугі пры абароне і вызваленні Ашмянскага раёна ў гады Вялікай
    Айчыннай вайны;
  • адвага і мужнасць, праяўленыя ў надзвычайных сітуацыях, пры выкананні
    вайсковага абавязку, забеспячэнні бяспекі, законнасці і правапарадку;
  • іншыя заслугі і (або) дасягненні, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.