Аляксей Хадневіч.

Футбаліст «Астраўца» Аляксей Хадневіч падтрымаў журналіста «Трыбуны» Аляксандра Івуліна.

Аляксей Хадневіч падтрымаў журналіста фотаздымкам у сваім акаўнце ў Інстаграм. На ім ён паказвае лічбу «25». Пад такім нумарам Івулін гуляў у «Крумкачах», з якімі рабіў праект пра беларускі футбол.

Таксама Хадневіч зрабіў допіс: «Саня, трымайся! Пакуль забіваю за цябе»

Хадневіч з’яўляецца лепшым бамбардзірам у другой ліге. На яго рахунку 29 галоў.

Нагадаем, 4 чэрвеня журналіста Аляксандра Івуліна асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што ў вакне яго кватэры нібыта знаходзіўся бел-чырвона-белы сцяг. Журналіст не прызнаў сваю віну і заявіў, што сцяга не было.

3 ліпеня ён павінны быў выйсці на волю. Аднак за суткі да вызвалення стала вядома, што Івулін стаў падазраваным па крымінальным артыкуле.