Пасаду заняў Сяргей Красоўскі. Раней ён працаваў у гэтай гаспадарцы галоўным энергетыкам, расказалі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Вілейскага райвыканкама.

Раней на пасадзе дырэктара працаваў Леанід Холад. Ён кіраваў гаспадаркай ад 1 красавіка мінулага года. А ад сёлетняй вясны працуе тут аграномам-насенневодам.

Галіны дзейнасці ААТ «Чурлёны»: мяса-малочная жывёлагадоўля, збожжа, бульба, рапс.