Аляксандр Ляховіч.

Яшчэ адзін прадстаўнік нашага рэгіёна прыме ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Токіа. Гэта — Аляксандр Ляховіч.

Аляксандр Ляховіч нарадзіўся ў Варнянах у Астравецкім раёне. Яму 32 гады. Спецыялізуецца спартыўнай хадзьбой на 5000 метраў, 10 і 20 кіламетраў.

У 2015 годзе выканаў кваліфікацыйны нарматыў на Алімпійскія гульні-2016. Удзельнічаў у чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы-2015, аднак яго дыскваліфікавалі з-за трох папярэджанняў ад суддзяў.

У 2014, 2015 і 2016 гады станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў спартыўнай хадзьбе ў памяшканні на 10 кіламетраў. У 2016 годзе стаў пераможцам Кубка Беларусі ў спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў. У тым жа годзе на чэмпіянаце Беларусі атрымаў срэбраны медаль у хадзьбе на 20 кіламетраў.

У 2019 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Катары. На ім Ляховіч заняў 40-е месца.

Чытайце яшчэ: На Алімпіяду ў Токіа паедуць два спартсмены з Маладзечна і Вілейкі

Чытайце яшчэ: Лёгкаатлетка з Астраўца будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіа

У Алімпіядзе ў Токіа таксама будуць удзельнічаць віляйчук Іван Літвіновіч (скачкі на батуце), маладзечанец Дзмітры Асанаў (бокс), Анастасія Рароўская (спартыўная хадзьба).