17-гадовага жыхара Смаргонскага раёна будуць судзіць за здзек над дзяржаўным сцягам. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Гродзенскай пракуратуры.

Пракуратура Смаргонскага раёна накіравана ў суд крымінальную справу ў адносінах да непаўнагадовага хлопца. Яго абвінавачваюць у здзеке над дзяржаўным сцягам Беларусі.

Артыкул 370 Крымінальнага кодэкса «Здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Пакаранне па дадзеным артыкуле прадугледжвае грамадскія працы, ці штраф, альбо папраўчыя працы на тэрмін да двух год, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да аднаго года.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 29 мая ў 23:30 17-гадовы хлопец сарваў сцяг з будынку Жодзішкаўскай сельскай бібліятэкі.

Да суда ён знаходзіцца пад наглядам на волі.