Фота geo-lavka.ru.

Па папярэдніх дадзеных, 2 лiпеня чатырохгадовы хлопчык знаходзіўся дома з мамай.

Днём дзіця выйшла на двор, каб пагуляць. Праз некаторы час жанчына знайшла яго без прытомнасці ў штучнай сажалцы на прысядзібным участку. Мясцовая жыхарка зрабіла сыну масаж сэрца, вызваліўшы лёгкія ад вады, і выклікала хуткую.

Хлопчык шпіталізаваны. Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, апытаныя сваякі і суседзі дзіцяці.

Па дадзеным факце Смаргонскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.