Пасля пажару ў вёсцы Дземешы.

Пажары ў Маладзечанскім раёне здарыліся 1 і 4 ліпеня, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

1 ліпеня ў 08:13 выратавальнікі ГРАНС Маладзечна выязджалі на тушэнне пажару ў вёску Дземешы Гарадзіласўскага сельсавета. У выніку пажару драўляны дом выгараў знутры, пашкоджаны дах. Прычыну пажару высвятляюць.

4 ліпеня ў 10:16 ратавальнікі ліквідавалі пажар у садовым таварыстве «Лазурны» каля вёскі Уша. У выніку пажару, прычына якога ўстанаўліваецца, закураная кухня.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару!

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.