У адным з вадаёмаў рэгіёна. Фота Аксаны ЯРАШОНАК.

Спякота да 33 градусаў чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні.

«На наступным тыдні ў Беларусь вяртаецца спякотнае надвор’е. Дзякуючы антыцыклону, цэнтр якога будзе размяшчацца над цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай Расіі, у нашай краіне амаль увесь тыдзень чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без істотных ападкаў. У такіх умовах слупкі тэрмометраў з кожным днём будуць падымацца ўсё вышэй, забяспечваючы павышэнне тэмпературы з плюс 24-29 да 28-33 градусаў спякоты», – расказалі ў Белгідрамеце.

6 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём – 24-29 градусаў цяпла.

7 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 26-32 градусы спякоты.

8 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, днём – плюс 27-33.

У пятніцу, 9 ліпеня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, днём – 28-33 градусы спякоты.

У суботу, 10 ліпеня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём – плюс 28-33.

У нядзелю, 11 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём – 28-33 градусы спякоты.