Віктар Бабарыка да зняволення. Фота svaboda.org.

Былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелТА.

Вярхоўны суд абвясціў прыгавор сёння. Бабарыка не зможа абскардзіць прысуд.

БелТА цытуе суддзю Ігара Любавіцкага:

«Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Бабарыку прызначыць 14 гадоў пазбаўлення свабоды з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў».

Суд па гэтай справе пачаўся ў лютым.