Арганізуюць свята Палац культуры і раённая бібліятэчная сістэма.

Вось што прапануюць арганізатары:

«Народнае свята Купалле прываблівае паэтычнай прыгажосцю, прыцягвае сваімі легендамі, казкамі і паданнямі. Магічны купальскі вечар пройдзе ў гарадскім парку і летнім Амфітэатры 6 ліпеня.

Да пачатку тэатралізаванага прадстаўлення арганізатары прапаноўваюць правесці час за гульнёва-забаўляльнай праграмай «Купальскія забавы».

Тэатралізаванае прадстаўленне «Чароўная ночка купальская…» з удзелам творчых калектываў Палаца культуры разгарнецца на сцэне летняга Амфітэатра ў 21:30.

Кульмінацыяй свята стане фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча».