Ілюстрацыйны здымак.

Шарык з цацачнага пісталета трапіў васьмігадоваму дзіцяці ў вока.

«Двое васьмігадовых хлопчыкаў, катаючыся на роварах, сустрэлі аднагодкаў, якія гулялі з цацачным пісталетам. Як часта водзіцца ў дзяцей, хлопчыкі вырашылі памяняцца. Уладальнік пісталета папрасіў пакатацца на ровары, наўзамен перадаў свой пісталет. Адзін з хлопчыкаў узяў цацку ў рукі, тры разы націснуў на курок і вырашыў, што пісталет пластыкавымі шарыкамі-кулямі не зараджаны. Ён жартам накіраваў цацку ў бок свайго сябра, націснуў на курок яшчэ раз. Пластыкавы шарык па выпадковым збегу абставінаў трапіў таму, які стаяў побач хлопчыку ў вока. Добра, што сур’ёзнай траўмы удалося пазбегнуць, але да доктара-спецыяліста звяртацца ўсё ж такі прыйшлося», – расказалі ў ведамстве.