Фота gunmagazine.com.ua.

5 ліпеня суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд па справе ў дачыненні да мужчыны, які спрабаваў забіць сваю былую жонку. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.

Мужчыну абвінавачвалі па двух крымінальных артыкулах:

  • частка 1 артыкул 14 «Замах на злачынства»;
  • частка 1 артыкул 139 «Забойства».

Падчас здарэння мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Раней паведамлялася, што ён прыйшоў у госці да былой жонкі, але яна была не дома.

Чытайце яшчэ: У Маладзечне мужчына з нажом у пад’ездзе накінуўся на былую жонку

Мужчына сустрэў жонку на лесвіцы, калі збіраўся сыходзіць. Жанчына вярталася з дзіцём з басейну. Там ён на глебе рэўнасці нанёс ў вобласць галавы і тулава не менш за чатыры удары рукамі і не менш за пяць удараў нажом. Жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, але засталася жывая.

Суд прысудзіў мужчыне восем год папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.