Навуковец Максім Чарняўскі на раскопках у Арпе летам 2018 года. Фота з архіва "РГ".

8 ліпеня ў раёне сяла Лоцевічы Людвіноўскага сельскага савета размесціцца валанцёрскі археалагічны лагер. Пра гэта паведамляе «Шлях перамогі».

Яго ўзначальвае Мікалай Плавінскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава БДУ. Ён расказаў пра мэты археалагічных раскопак:

– Мы даследуем курганы ў сёлах Лоцевічы і Камена. Першы, як мы кажам, урочышча Гура, названы ў гонар неіснуючага хутара, адносіцца да VIII-X стагоддзяў. Другі ў Камена, X-XII стст. Гэтыя курганы вывучалі беларускія археолагі Аляксей Мітрафанаў і Яраслаў Звяруга ў 1950-1970-х гадах. Наша мэта сёння – высветліць храналогію і культурную прыналежнасць курганоў.

Раскопкі на курганах працягнуцца да 30 ліпеня.