Сёння быў ператрус у «Нашай ніве», галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча затрымалі. Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Брэсцкай газеты» і баранавіцкі «Інтэкс-прэс».

Сёння раніцай да рэдактара партала orsha.eu Ігара Казмерчака і фатографа выдання Дзяніса Дубкова прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі ДФР.

Адбыўся ператрус у журналісткі Алесі Лацінскай (Бабруйск). Яна супрацоўнічае з медыя bobr.by. Пасля ператрусу Алесю павезлі на размову ў КДБ.

Ператрус быў у кватэру фрылансера з Віцебску Змітра Казакевіча.

Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача сілавікі забралі з санаторыя “Пліса”.

Віцебскага журналіста-фрылансера Віталя Скрыля дапыталі ў Следчым камітэце, пасля затрымалі і змясцілі ў ІЧУ на 72 гадзіны.

У рэдакцыі Media-Polesye.by у Лунінцы таксама сёння адбыўся ператрус.

Беларуская асацыяцыя журналістаў звяртае ўвагу, што:

– вынік рэпрэсій супраць незалежным СМІ і журналістаў будзе супрацьлеглымі таму эфекту, на які разлічваюць іх ініцыятары. Грамадства замест верыфікаванай і выкладзенай у адпаведнасці з журналісцкай этыкай інфармацыі будзе чытаць матэрыялы, якія не адпавядаюць нават мінімальным прафесійным стандартам.

У Intex-Press прыйшлі з вобшукам

Сілавікі прыйшлі ў «Брэсцкую газету»

Сайт «Нашай Нівы» недаступны, з некаторымі работнікамі рэдакцыі знікла сувязь