Здымак Бермана.

Большасць старых фотаздымкаў з відамі Вілейкі і партрэтамі вілейчукоў належыць фатографу Берку Берману.

Менавіта ён здымаў горад у 1910-я – 1930-я гады. Меў і ўласнае фотаатэлье на сучаснай Савецкай вуліцы: той будынак часткова захаваўся да сёння. І калі фотаздымкі дайшлі да нас праз дзесяцігоддзі, а што ж стала з самім фатографам?

Пра лёс фоталетапісца Вілейкі расказаў у новым выпуску блога Сяргей Макарэвіч.