Ілюстрацыйнае фота auto.onliner.by.

Свята прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння дзяржаўтаінспекцыі Беларусі.

Мерапрыемствы пройдуць на Цэнтральнай плошчы ад 16 да 21 гадзіны.

Праграму пачне прамая трансляцыя святкаванняў у сталіцы і абласных гарадах рэспублікі. У гэты час на Цэнтральнай плошчы перад гледачамі разгорнецца дарожнае шоў – парад рэтра-тэхнікі, сучасных аўтамабіляў і матацыклаў ДАІ, на якіх забяспечваецца бяспека удзельнікаў руху. Запланавана паказальнае выступленне кінолагаў, на сцэну выйдуць артысты, мастацкія калектывы, юныя інспектары руху і рэгуліроўшчыкі.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва УУС Мінаблвыканкама, прадстаўнікі органаў мясцовай улады і ганаровыя госці. Пасля прамога ўключэння ў 17:30 стартуе канцэртная праграма. Чакаецца выступ Аляксея Хлястова.

Ад 17:30 пачнуць працу інтэрактыўныя пляцоўкі бяспекі ад прадстаўнікоў ДАІ і МНС. Юныя і дарослыя ўдзельнікі свята змогуць бліжэй паглядзець рэтра-экспанаты, пасядзець за рулём службовага транспарту і згуляць у тэматычныя конкурсы. Урокі бяспекі ў гульнявой форме правядуць для дзяцей і іх бацькоў таксама супрацоўнікі МНС. Кожны жадаючы зможа прымерыць на сябе вобраз выратавальніка, пасядзець у пажарнай машыне ці паўдзельнічаць у віктарынах.