Пра гэта паведамілі ў Вілейскім РАУС. Мужчына жывы.

Зніклага знайшлі ў лясным масіве падчас пашуковых мерапрыемстваў каля вёскі Дварэц. Яго адшукала зводная група з 40 чалавек: валанцёры пашукова-выратавальнага атрада «Анёл», супрацоўнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, пажарны аварыйна-выратавальны атрад, МНС, РАУС, мясцовыя жыхары і сваякі.

Ён быў кіламетры за два ад вёскі Дварэц Ільянскага сельсавета, адкуль грыбнік пайшоў у лес раніцай 5 ліпеня.

– Мужчына заблукаў і страціў шмат сіл, тым больш у яго хворае сэрца, – адзначылі ў Вілейскім РАУС.

Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.