Старшыня вілейскага суда правядзе выязны прыём. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.

13 ліпеня ад 16:00 да 17:00 старшыня суда Вілейскага раёна Таццяна Борыс правядзе ў памяшканні Хаценчыцкага селвыканкама выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб.

Адрас: Вілейскі раён, вёска Хаценчыцы, вуліца Савецкая 29.

Папярэдні запіс па тэлефоне 8(01771)5-63-46.