Фота Настассі Уткінай.

Ад 12 ліпеня ў Мядзеле прышчапіцца да каронавіруса можна будзе ў медкомплексе на стаянцы ля крамы «Еўраопт» па вуліцы Юбілейнай.

Пункт вакцынацыі будзе працаваць у будні ад 11:00 да 19:00 (перапынак ад 15:00 да 15:20), па суботах — ад 9:00 да 15:00. Выхадны — нядзеля.

Каб прышчапіцца, трэба мець з сабой пашпарт. Пасля прышчэпкі трэба затрымацца на 30 хвілін, каб пракантраляваць самаадчуванне.

Другую дозу вакцыны можна атрымаць таксама ў гэтым пункце, альбо ў паліклініцы праз 21 дзень пасля першай дозы.