«Наша Ніва» паведамляе, што не могуць звязацца з некаторымі супрацоўнікамі рэдакцыі, у тым ліку галоўным рэдактарам Ягорам Марціновічам.

«Мы дапускаем, што ў гэты момант ён можа быць затрыманы, паколькі чытачы паведамляюць, што ў будынку, дзе ён знаходзіўся, бачылі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа.».

Таксама Міністэрства інфармацыі размясціла афіцыйнае паведамленне: «На основании уведомления Генеральной прокуратуры в связи с размещением информации, распространение которой запрещено пунктом 1 статьи 38 Закона Республики Беларусь «О средствах массовой информации», Министерством информации принято решение об ограничении доступа к интернет-ресурсу nn.bу».

У рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко ператрус.

• Текст доступен на языке: Русский