У пункце пропуску «Катлоўка» спынілі аўтамабіль, які вёз італьянскія шпалеры, кошт якіх занізілі ў чатыры разы. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Партыю італьянскіх вінілавых шпалер коштам 58 тысяч долараў спрабавалі незаконна прывезці на тэрыторыю Беларусі. Аўтамабіль ехаў з Літвы праз пагранічны пункт «Катлоўка».

Кіроўца аўтамабілю даў дакументы, у якіх кошт шпалераў складаў 14,5 тысяч долараў. Мытнікі высветлілі, што кошт быў заніжаны ў чатыры раз.

Па факце распачалі адміністрацыйны працэс па частцы 3 артыкула 15.5 КаАП. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту тавару.

Тыдзень таму на беларуска-літоўскай мяжы выявілі аналагічнае парушэнне. Тады шпалеры і ламінат везлі з Літвы праз «Каменны Лог». Кошт быў заніжаны ў тры разы.