Ягор Марціновіч.

Ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску выклікалі хуткую для галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча, піша «Медыязона».

«Падчас допыту адзін з затрыманых, Ягор Марціновіч, паведаміў аб дрэнным самаадчуванні. Следчыя выклікалі брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля аказання меддапамогі, скаргаў ад яго не паступіла і следчыя дзеянні працягнуліся», – паведамілі ў СК.

Цяпер следчыя даследуюць інфармацыю «аб дачыненні чатырох грамадзян, у тым ліку Ягора Марціновіча, да здзяйснення дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко затрымалі на 72 гадзіны, яго даставяць у ІЧУ на Акрэсціна.