Ірына Жданюк.

У Валожыне новы кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Аб гэтым паведамляе psl.by.

Аддзел узначаліла Ірына Жданюк.

Жданюк нарадзілася ў Валожыне ў 1979 годзе. Скончыла БДУ па спецыяльнасці геаграфія, сацыяльная педагогіка, а ў 2008 годзе – Акадэмію паслядыпломнай адукацыі.

Работу пачынала настаўніцай геаграфіі школы №2 у Валожыне. Праз пяць гадоў перайшла ў раённы аддзел адукацыі метадыстам, а пасля спецыялістам першай катэгорыі апарата.

Ад 2010 года і да назначэння на цяперашнюю пасаду з’яўлялася намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.