«Калі незалежных медыяў у Беларусі становіцца менш, то пара запускаць новыя», – адзначыла каманда ў звароце да чытачоў.

Новую назву каманда патлумачыла так: «мы хочам, каб вы маглі і далей атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю аб сітуацыі ў краіне, не баючыся пратаколаў, штрафаў і сутак, калі TUT.BY прызнаюць экстрэмісцкім. Таму, выбіраючы паміж вашай бяспекай і любімым брэндам, мы выбралі першае».

18 мая ўлады апячаталі офіс TUT.BY, затрымалі ўсіх, хто там знаходзіўся, заблакавалі доступ да сайта. Пад вартай да гэтага часу знаходзіцца 15 чалавек: дзейныя і былыя супрацоўнікі TUT.BY. Пачаўся працэс аб прызнанні прадукцыі партала экстрэмісцкай. Большасць супрацоўнікаў рэдакцыі вымушаны былі з’ехаць.

Сайт «Нашай Нівы» недаступны, з некаторымі работнікамі рэдакцыі знікла сувязь