Вілейскі РАУС і валанцёры шукаюць 67-гадовага Уладзіміра Язінскага, жыхара вёскі Дварэц Ільянскага сельсавета.

Вядома, што 5 ліпеня каля пяці раніцы мужчына пайшоў у лес у грыбы і не вярнуўся дадому, паведамляюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Мужчына перанёс два інсульты і мае праблемы з ціскам.

Прыкметы і тэлефоны, па якіх можна звярнуцца, пазначаныя на здымку.