У Ашмянскім РАУС прайшла нарада з удзелам асабістага складу, пракурорам і начальнікам раённага аддзела Следчага камітэта, паведамляе osh.by.

Начальнік Ашмянскага РАУС Аляксандр Рабо справаздачыўся адносна правапарушэнняў і злачынстваў, якія была зарэгістраваны за першыя шэсць месяцаў 2021 года.

За паўгода зарэгістраваны тры злачынствы, якія звязаныя з пратэснай актыўнасцю. Таксама былі складзены пяць пратаколаў аб парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

— Аналіз палітычнай сітуацыі і пратэсных настрояў, якія склаліся на тэрыторыі раёна, сведчыць аб зніжэнні актыўнасці апазіцыйных паводзін і колькасці грамадзян, якія ўдзельнічаюць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, у тым ліку і размяшчэння пратэснай атрыбутыкі, — перадае osh.by.