Смаргонец атрымаў адзін год з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за размяшчэнне дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канале. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Чытайце яшчэ: Смаргонец размясціў асабістую інфармацыю пра міліцыянераў у тэлеграм-канале. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу

26-гадовага смаргонца асудзілі за несанкцыянаванае капіраванне камп’ютарнай інфармацыі, што пацягнула істотную шкоду.

Мужчына працаваў спецыялістам па працы з кліентамі ў салоне сувязі. Ён меў доступ да базы дадзеных кліентаў. У верасні 2020 года абвінавачваемы скапіраваў звесткі аб адрасах і нумарах тэлефонаў супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС. Атрыманую інфармацыю ён размясціў у тэлеграм-чаце.

Абвінавачваемы прызнаў віну цалкам, раскаяўся і кампенсаваў пацярпелым маральную шкоду.