Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя адбылася сёння каля 20:50. ДТЗ здарылася на 29-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач.

Па папярэдняй інфармацыі, матацыкліст ехаў у накірунку Маладзечна, выехаў на сустрэчку, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам.

У выніку ДТЗ машына загарэлася, кіроўцы транспартных сродкаў загінулі. Загінулі таксама два пасажыры – матацыкла і іншамаркі.

На месцы здарэння працуе МНС, медыкі, следча-аператыўная група.