Следчыя высветляюць абставіны смяротнага ДТЗ на маладзечанскай трасе, у якім загінулі чатыры чалавекі. Аб гэтым паведамляе Следчы камітэт.

9 ліпеня каля 20:50 ля вёскі Гарошкі ў Мінскім раёне адбылося лабавое сутыкненне мікрааўтобуса і матацыкла.

Следчыя высветлілі, што матацыкл рухаўся ў накірунку Маладзечна. Кіроўца матацыкла выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Аўтамабілям кіраваў 34-гадовы жыхар Маладзечна. Пасля сутыкнення матацыкл і аўто загарэліся.

У выніку ДТЗ загінулі чатыры чалавекі. Высветліць асобы трох чалавек немагчыма з-за моцных апёкаў твараў і цела.

Чытайце яшчэ: На «Лініі Сталіна» з-за лабавога сутыкнення матацыкла і буса загінула чатыры чалавекі

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса «Парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асобаў».

Следчыя звяртаюцца да грамадзян, у якіх ёсць звесткі пра здарэнне, звярнуцца ў Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці:

  • 8(017)-226-17-97 и 8(029)-698-97-39.