Вілейка vedaj.by.

10 ліпеня новыя тэмпературныя рэкорды былі зафіксаваныя на 11 метэастанцыях Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцей.

Адзін з пабітых рэкордаў трымаўся больш за 60 гадоў.

Гарачэй за ўсё было ў Жлобіне – 33 градуса вышэй за нуль (ранейшы лакальны максімум дня – 30,9 у 1989 годзе). У Полацку паветра прагрэлася да 32,5 (31,7 у 2006 годзе), у Вілейцы – да 31,8 (31 у 1959-м).

Чакаецца, што спякота з тэмпературай да 36 градусаў захаваецца да канца наступнага тыдня.

12 ліпеня з-за спёкі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.